Свята было ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе
Ініцыятарам гэтага свята ў свой час выступіла Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Сёння бібліятэкі — гэта шматфункцыянальныя ўстановы, якія паспяхова выконваюць інфармацыйную, сацыякультурную, адукацыйную, камунікатыўную функцыі. Гэта месца, дзе чалавек вучыцца думаць і разважаць, дзе адбываецца сацыялізацыя асобы, яе далучэнне да культурных каштоўнасцей. Бібліятэка — установа, дзейнасць якой традыцыйна садзейнічае падтрымцы, развіццю і папулярызацыі чытання.